21.01.2018 / 09:03

У Гродне гулялі тры гусі: дзвюх злавілі, адна птушка ўцякла ФОТАФАКТ 16

На Альшанцы ў Гродне пасяліліся незвычайныя жыхары. Тры шэрыя дзікія гусі шпацыравалі каля дамоў на вуліцы Напалеона Орды ў пятніцу, піша hrodna.life

Вялікіх птушак убачылі жыхары мікрараёна і звярнуліся ў МНС. Людзі перажывалі, што з крылатымі можа нешта здарыцца: напрыклад, схопяць бадзялыя сабакі. Птушкі выглядалі здаровымі, непараненымі, расказаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Зміцер Вінчэўскі.

Птушак атрымалася загнаць у «клетку» са сметніцамі. Праўда, па дарозе адна з іх адляцела. Рэшту апранулі ў кашулькі, каб яны не ўцяклі, пасадзілі ў машыну і завезлі ў заапарк. Там птушкі застануцца прынамсі на выходныя ў каранціне.

Як патлумачыў Зміцер Вінчэўскі, некаторыя шэрыя гусі застаюцца ў Гродне на зіму. Часцей гняздуюць у балоцістых мясцінах. Калі выпаў снег, ім стала цяжэй шукаць харчаванне. Бо нават у маразы перад снегападам яны харчаваліся азімымі, травой на палях.

18
Поц / Адказаць
21.01.2018 / 10:41
Значит собаки пусть подыхают от голода? Люди вы такие люди. Оставьте нарэшце жывел в покое!
4
письменник / Адказаць
21.01.2018 / 11:39
а як ен называуся, часам, не Сямен ?
2
Юная качка / Адказаць
21.01.2018 / 11:40
Добрая навiна. Алеж думаю гусi не такiя дурныя.Калi б iм было зусiм кепска, паляцелi бы у Польшу.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру