21.01.2018 / 10:04

Малдова выставіць рахунак Расіі за акупацыю Прыднястроўя 38

Спікер парламента Малдовы Андрыян Канду абвінаваціў Расію ў парушэнні норм міжнароднага права і паведаміў пра намер спагнаць з Крамля мільярды даляраў за акупацыю Прыднястроўя. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю Latvijas Avize.

«Расійскія вайсковыя падраздзяленні ўяўляюць пагрозу бяспецы, бо гэта незаконная вайсковая прысутнасць, такая як прысутнасць расійскай арміі ў Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і Усходняй Украіне», — лічыць спікер парламента. Ён таксама выказаў надзею на тое, што пытанне аб незаконнай прысутнасці расійскіх войскаў у Прыднястроўі патрапіць у поле зроку ААН.

Андрыян Канду.

На пытанне журналіста пра тое, ці збіраецца Кішынёў ў такім выпадку патрабаваць грашовую кампенсацыю і за савецкую акупацыю, спікер парламента адказаў няпэўна. Паводле яго слоў, гэта «больш тонкае пытанне» і грамадскасць Малдовы пакуль яшчэ да яго не гатовая.

Палітык таксама паведаміў аб жаданні Кішынёва пабудаваць паважлівыя адносіны з Масквой.

«Як праеўрапейская партыя, мы хочам не канфлікту з Расіяй, а адносін, заснаваных на ўзаемнай павазе, каб Расія ўзаемадзейнічала з намі на роўных, а не як з краінай другога ці трэцяга гатунку», — заявіў ён.

Канду дадаў, што, у адрозненне ад прарасійскага прэзідэнта Ігара Дадона, ён бачыць у якасці асноўнага партнёра Малдовы ЕС і ЗША.

nn.by

6
Кажыма праўду / Адказаць
21.01.2018 / 10:23
Выдатная навіна. Далоў расейскую вайсковую прысутнасць у Балта-Чарнаморскім рэгіёне - найважкую пагрозу бяспецы разняволеных народаў Усходняе Эўропы. Ваня, ідзі дамоў!
5
Бандера / Адказаць
21.01.2018 / 10:24
Хватит терпеть, Беларусь! Мы не терпилы ! https://www.youtube.com/watch?v=OLJU5EfotDo 
9
кузяпанк / Адказаць
21.01.2018 / 10:40
выставіць рахунак за акупацыю Беларусі, з 1772 - 1991!
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру