21.01.2018 / 17:52

Уле Эйнар Б'ёрндален: Я зрасходаваў усе шанцы адабрацца на Алімпіяду 5

Roald, Berit / NTB scanpix

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален распавёў, як прыняў навіну аб тым, што не зможа выступіць у Пхенчхане-2018.

«Шанцаў няма - я ўсё зрасходаваў. І не заслужыў я гэта права, спазніўся са сваёй формай. Я шмат усяго пераадолеў летам і восенню. Хацеў бы выбачыцца перад заўзятарамі за тое, што не змагу іх парадаваць на Алімпіядзе. Маёй мэтай было выйсці на пік формы да Карэі, хто ж ведаў, што я не змагу туды нават кваліфікавацца».

— Была інфармацыя, што Міжнародны алімпійскі камітэта можа выдаць вам персанальнае запрашэнне.

— Так, была вялікая дыскусія, мне нават тэлефанавалі з МАК. Яны выклалі ўсе карты на стол і зрабілі ўсё, што ад іх залежала. Але гэтага аказалася недастаткова. Толькі нацыянальны алімпійскі камітэт можа выдаваць такое запрашэнне.

Мяркуецца, што Уле Эйнар усё ж паедзе ў Карэю, але каб падтрымаць сваю жонку Дар'ю Домрачаву.

2
Svr / Адказаць
21.01.2018 / 20:48
Всё равно он- Герой!
3
папина дочка / Адказаць
21.01.2018 / 20:54
Не тот счастлив, у кого кубышка полна. А тот, у кого жена верна.
8
Ок / Адказаць
21.01.2018 / 22:59
Надоели вы оба здесь. Очень.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру