21.01.2018 / 17:58

Пад Полацкам МАЗ збіў аголеную жанчыну 23

На дарозе каля вёскі Баранава Полацкага раёна была знойдзена аголеная жанчына з прыкметамі наезду. Яе знайшоў кіроўца снегаўборачнай машыны, паведамляе Сталічнае тэлебачанне.

Паводле дадзеных ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, праваахоўныя органы знайшлі і затрымалі падазраванага за 4 гадзіны.

Меркаваным вінаватым з'яўляецца кіроўца МАЗа з паўпрычэпам. Аўтамабіль належыць аднаму з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. У машыны выяўлены характэрныя лёгкія пашкоджанні.

Затрыманы прызнаў сваю віну. Па словах падазраванага, жанчына пераходзіла дарогу не на пешаходным пераходзе, а месца здарэння ён пакінуў з-за страху.

Пацярпелую даставілі ў рэанімацыю. Імя жанчыны і прычына, па якой яна была аголеная, пакуль невядомыя.

1
хамер / Адказаць
21.01.2018 / 18:05
Снегауборшчык - малайчына.
10
интересующийся / Адказаць
21.01.2018 / 18:45
Когда Россия начнет выплачивать белорусам компенсации за 23 года диктатуры с издевательствами,  и россияне уйдут на свою территорию?  У людей уже психика не выдерживает. голая женщина зимой на дороге. которую не заметил водитель МАЗа. Когда это такое было?
9
Палясоўшчык / Адказаць
21.01.2018 / 19:02
Гэта ж трэба так напіцца:
Каб, зімою - агаліцца ?
Шафёр МАЗа уцякаў :
Думаў д'ябал - спакусаў .
У мароз,дый у начы :
Трэба й д'яблу - памагчы !
А,цяпер шафёр не спіць :
Д'ябал у вачах - стаіць !
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру