21.01.2018 / 19:25

Напад на гатэль у Кабуле: 18 загінулых, сярод іх 9 украінцаў 11

Паліцыя Кабула заявіла, што ў выніку тэрарыстычнага нападу на гатэль у сталіцы Афганістана загінулі 9 грамадзян Украіны. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на дадзеныя, атрыманыя ад мясцовых праваахоўнікаў.

Акрамя таго ахвярамі нападу сталі 1 грамадзянін Германіі, 1 — Грэцыі, 1 — Казахстана, 4 — Афганістана. Грамадзянства яшчэ двух загінулых высвятляецца.

Пра гібель некалькіх сваіх супрацоўнікаў паведаміла таксама афганская авіякампанія Kam Air.

Адзначаецца, што агульная колькасць загінулых цяпер складае 18 чалавек. Трое з тых, хто нападаў на гасцініцу былі забітыя падчас супрацьстаяння з афганскімі вайскоўцамі.

10 чалавек, сярод якіх чацвёра — грамадзянскія, атрымалі раненні.

Каля 160 чалавек уратавалі з гатэля падчас спецаперацыі.

nn.by

24
Габрусь / Адказаць
21.01.2018 / 20:07
Столькі бед у апошні час абрынулася на ўкраінскі народ. Украінцы ў наш час такі ж народ-пакутнік як габрэі і армяне.
7
Мулла Омар / Адказаць
21.01.2018 / 20:22
Габрусь, больно точка "горячая". Когда в Судане конкуренты проплатили прицельный выстрел ПЗРК по ил-76, не вернулись домой 12 белорусов. Правда было это лет 17 назад.
7
Крэйзі / Адказаць
21.01.2018 / 20:28
Прабачце, але што там рабілі еўрапейцы? Працавалі на гэтую кампанію ці турысты? На свеце, думаю, шмат месцаў, дзе зараз больш бяспечна...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру