21.01.2018 / 22:16

Пяскоў: Альтэрнатывы «Мінску-2» па Украіне няма 15

Мінскія дамоўленасці ад 12 лютага 2015 года («Мінск-2») з'яўляюцца безальтэрнатыўным дакументам для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Адказваючы на пытанне аб тым, што неабходна зрабіць для вырашэння сітуацыі на Данбасе, прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што ў гэтым плане дапамогуць «толькі мінскія дамоўленасці», бо гэта адзіны ўзгоднены бакамі дакумент. Пяскоў звярнуў увагу, што ніводны з бакоў канфлікту і ніводная з краін-гарантаў (Расія, Германія, Францыя) ніколі не казалі пра страту «Мінскам-2» жыццяздольнасці, «таму што гэта азначала б, напэўна, у цяперашняй сітуацыі поўны крах».

9
Pich / Адказаць
21.01.2018 / 22:22
Па Мінскай дамоўленасці на тэрыторыі якая тэраз мае назву украіна павінна быць зроблена Дэцэнтралізацыя !!! Чакаем калі ж украінцы пачнуць выконваць свае абяцаньні !
5
Михась / Адказаць
21.01.2018 / 22:31
Якая розьнiца, гэта адбудзецца у́ Менску цi то у́ Астане, места правядзеньня абсалютна не важна, полная бутафорыя, гэта як купляць сабе нейкую рэч, а табе кажуць што патрэбна йншая, эх сьмех за дротам, шкада толькi, што за гэтым дротам гiнуць людзi
0
Hard Workin' Man / Адказаць
21.01.2018 / 22:38
Раз этот жулик так сказал, значит все наоборот
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру