21.01.2018 / 22:20

Міністр эканомікі: Ідэальная інфляцыя — 2-3% 11

Беларусь завяршыла 2017 год з рэкордна нізкай інфляцыяй — 4,6%, і ў гэтым годзе і Нацбанку, і ўраду варта імкнуцца да таго, каб яна была не больш за заяўленую (не вышэй за 6%), сказаў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі у інтэрв'ю «Галоўнаму эфіру» на тэлеканале «Беларусь 1».

«У ідэале інфляцыя павінна быць 2-3%, не больш, гэта сусветны трэнд. Тады і стаўка рэфінансавання, і стаўкі па крэдытах прадпрыемствам будуць 6-7%. Ідзі ў банк, бяры крэдыт абсалютна пад'ёмны, вырашай свае эканамічныя пытанні», — заявіў міністр.

Паводле яго ацэнкі, выйсці на такія лічбы «мы проста абавязаны» ў 2020-2021 гадах. «Калі браць трэнд зніжэння інфляцыі за апошнія тры гады, здаецца, гэта па сілах», - упэўнены ён.

Зіноўскі адзначыў, што па выніках мінулага года не дацягнула да ўзроўню 2016 года толькі адна з галін — будаўніцтва. Сярод прычын гэтага ён назваў недахоп фінансавых рэсурсаў і галоўнае «нераспарадлівасць органаў на месцах». Міністр запэўніў, што на гэты год усе рашэнні, патрэбныя для нармальнага развіцця галіны, прынятыя.

Ён распавёў, што па выніках студзеня прырост ВУП складзе 2,1%. Росту будзе садзейнічаць і сітуацыя на знешніх рынках, дзе на «два — два з невялікім адсоткі будзе расці эканоміка ЕС, 2,3% прагназуе Расія, крыху больш за 3% - сусветны рост».

0
Санча Панса / Адказаць
21.01.2018 / 22:31
Так, кэп!
0
3001 / Адказаць
21.01.2018 / 22:45
Дзякуй)
я таксама падручнікі па эканоміцы чытаць умею)
0
хронік / Адказаць
21.01.2018 / 23:00
А дзе грошы будзеш браць пад танныя крэдыты?Хіба Пашка надрукуе?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру