Кампанія «Фэйсбук» адкрые да 2020 года тры навучальныя цэнтры ў Іспаніі, Польшчы і Італіі для навучання людзей «лічбавым навыкам», заявіла аперацыйны дырэктар кампаніі Шэрыл Сандберг, паведамляе Reuters.

У новых цэнтрах будуць навучаць, у прыватнасці, медыя-пісьменнасці і анлайн-бяспецы. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць людзям сталага веку, моладзі і бежанцам. «Людзі хвалююцца, што лічбавая рэвалюцыя пакіне іх па-за бортам. Мы хочам пераканаць іх, што мы ўкладваемся ў лічбавыя навыкі, каб у людзей былі ўменні, якія дазволяць ім ўбудавацца ў лічбавую эканоміку», - сказала Сандберг.

Да 2020 года навучанне ў цэнтрах павінна прайсці ўжо каля 1 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0