Раніцай 20 студзеня ў Польшчы каля Саколкі адбылася цяжкая аварыя, у выніку якой загінуў 43-гадовы жыхар Гродна.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца ехаў па трасе № 671. На прамым участку дарогі ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль вылецеў за межы праезнай часткі і перакуліўся на пень.
На месца аварыі адразу ж адправіліся ратавальнікі МНС, медыкі і паліцыя. Нягледзячы на намаганні дактароў, кіроўцу выратаваць не ўдалося.