На беларускі рынак анлайн-продажаў квіткоў вярнулася эстонская кампанія Baltic Ticket Holdings і, дзякуючы ёй, Kvitki.by трэці раз памяняў уласніка.

Baltic Ticket Holdings, які з'яўляецца ўласнікам білетнага аператара Piletilevi ў Эстоніі, Латвіі і Літве, набыў адну з найбуйнейшых аналагічных фірмаў «Квіткі Бел» (Kvitki.by) з яе 240 пунктамі продажу ў краіне.

У краінах Балтыі ў Baltic Ticket Holdings, якую ён узначальвае Яанус Бейлманам, 700 кропак продажаў.

Baltic Ticket Holdings — гэта ўжо трэці ўласнік беларускага аператара.

Kvitki.by з'явіліся ў 2009 годзе дзякуючы інвестыцыях літоўскай групы BLT group Віталіус Куодзіса. У 2015 годзе яго бізнэс у Балтыі і Беларусі быў прададзены расійскай кампаніі «Касір».

Галоўным канкурэнтам Kvitki.by на беларускім рынку анлайн-продажаў квіткоў з'яўляецца Ticketpro.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?