22.01.2018 / 11:42

Як выглядае адна з самых дарагіх у Мінску кватэр — голыя сцены пентхаўса за мільён даляраў ФОТЫ 11

На партале Realt.by з'явілася інфармацыя аб кошце некаторых кватэр у доме на вуліцы Кісялёва ў Мінску. Дазвол на будаўніцтва ТДА «Вытворча-інвестыцыйная група» атрымала яшчэ ў 2005 годзе, але здадзены ў эксплуатацыю дом быў толькі ў 2016-м.

Як паведамляе прадавец, сёння цэны на квадратны метр у доме складаюць ад $1700 да $2000. А за пентхаўс плошчай 600 м2 прыйдзецца выкласці як мінімум мільён даляраў.

Яшчэ столькі ж давядзецца выдаткаваць на аздабленне вялізнага жылога памяшкання, лічыць агенцтва нерухомасці, што займаецца продажам кватэр у гэтым доме. 

Інтэр'ер пад'езда

Прапануем вам паглядзець, як выглядае той самы пентхаўс за мільён даляраў.

У кватэры свабодная планіроўка. Але ўжо цяпер тут ёсць тры спальні (кожная з санвузлом), кабінет, зала плошчай 200 м2, гардэробныя. З кожнага пакоя ёсць выхад на велізарную тэрасу плошчай 40 м2.

Любавацца можна вось такімі краявідамі:

* * *

Пентхаўс у доме на Кісялёва — трэцяя па цане кватэра ў Мінску.

Самае дарагое жыллё знаходзіцца на вуліцы Масквіна, за яго просяць $1,35 мільёна. Плошча кватэры — 186 м2

Ёсць яшчэ кватэра ў «доме Чыжа» на Старажоўскай вуліцы — $1,27 мільёна за 211 квадратных метраў.

nn.by 

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
22.01.2018 / 11:54
Хаатичыски-фиирычыский кошт за кватэру з выглядам на руiны завода Гарызонт . "Хворыя людзi ! 😁⛲🏰⏳⛲⛲⛲😁👑🎩👗👖👕👢👜👘🎓👢💄⌚👞👟👑👒👙👘🎓👓" —так пракаментавау гэты артыкул мой знаемы
0
Без лоха и жизнь плоха. / Адказаць
22.01.2018 / 12:54
А как вы хотели? Стырили гроши во время процесса стройки, а теперь лоха ищут, который это воровство покроет!
1
Jorg / Адказаць
22.01.2018 / 13:05
Агроугарный трэш
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру