Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, сярэдні заробак у снежні 2017 года дасягнуў 4973,73 злотага. Гэта 1183 еўра ў эквіваленце.
У лістападзе заробак у палякаў складаў 4610,79 злотага. Па тагачасным курсе гэта было 1091 еўра.
Такі рост заробкаў тлумачыцца не толькі эканамічным ростам, але і тым, што традыцыйна заробкі ў снежні вышэйшыя за кошт прэмій і надбавак.
У Беларусі заробак прыкладна ўтрая меншы. Памер заробку за снежань будзе агучаны 23 студзеня.