Мінчук нагой захрас між парэнчамі лесвічнага праёму ў пад'ездзе дома №12 на вуліцы Уральскай 21 студзеня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

На месцы пажарныя-выратавальнікі выявілі, што мужчына 1959 г. н. знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Выкарыстоўваючы аварыйна-выратавальны інструмент, яны дапамаглі яму вызваліцца. У выніку здарэння мужчына не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0