Улёткі, плакаты, значкі, кнігі — здаецца, яшчэ 20 год таму гэта было звычайнымі рэчамі для беларускіх патрыётаў і актывістаў дэмакратычнага руху. Але час плыве, і ўсё звычайнае паціху ператвараецца ў рарытэты. І цэны на гэтыя рарытэты растуць.

Праграма і Статут БНФ «Адраджэнне» 1993 года

За гэту брашуру прадавец просіць 71,45 рубля. Незразумела, адкуль з'явілася такая някруглая лічба. Хаця, гледзячы на кошт брашуры, можна не здзіўляцца.

Дарэчы, такую самую праграму можна знайсці на тым самым аўкцыёне ўсяго за 6 рублёў.

Два плакаты 1994 года

Два ўзоры агітацыйных плакатаў «Разам пабудуем наш еўрапейскі дом» і «Кожнаму чалавеку дастойнае жыццё», аднолькавым коштам 22 рублі 32 капейкі, пазначаны прадаўцом 1995 годам. Аднак здаецца, што іх усё ж выкарыстоўвалі ў 1994 годзе. Ветэраны беларускага руху маглі б, канешне, дакладна назваць той прамежак часу.

Улётка Зянона Пазняка да прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. Пазняк у берэце

На здымку двухбаковай улёткі, акрамя праграмы, размешчаны здымак яшчэ маладога Зянона Станіслававіча. Некалі сябры Фронту разнеслі такія ўлёткі ледзь не ў кожны дом і кватэру. А цяпер яна выстаўленая на продаж за 10 рублёў.

Улётка Зянона Пазняка да прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. Пазняк у кепцы

Яшчэ адна перадвыбарчая ўлётка, аднак ужо з усмешлівым Пазняком у кепцы прадаецца таксама за 10 рублёў.

Улётка «БНФ заўсёды казаў людзям праўду»

На ўлётцы ад рукі дапісана: «Наш кандыдат — Сяргей Мурач(?)». І прадаецца яна за 5 рублёў.

Навіны БНФ 2/1989

Цікавы і даволі рэдкі самвыдатаўскі асобнік надрукаваны ў лютым 1989 года. Апісваецца 2-гі Вальны сойм беларускіх суполак і хроніка дзейнасці руху. Газета каштуе 4 рублі.

«Ранiца» 2/1990 года. Выданне Маладзечанскага аддзялення БНФ «Адраджэнне»

У газеце беларуска самвыдату разглядаюцца праблемы выбараў 1990 года, друкуюцца вершы, карыткатура і нейкія абвесткі. За гэты даволі рэдкі асобнік прадавец хоча 20 рублёў.

Ліст на фірмовым бланку БНФ «Фонд Дзецям Чарнобыля» ў падатковую інспекцыю

Ліст датаваны снежнем 1993 года. Фонд просіць дазволіць здаваць справаздачу ў падатковую толькі раз на квартал, бо не займаецца камерцыйнай дзейнасцю. На ім шмат разнастайных подпісаў і рэзалюцый. Нейкім чынам ліст патрапіў з архіва падатковай інспекцыі ў рукі антыквара, які прадае яго за 3 рублі.

Металічны значак БНФ

Значак на іголцы прадаецца доўгі час на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне за 20 рублёў.

Пластыкавы значак БНФ «Адраджэнне»

Гэткі значак быў досыць распаўсюджаны сярод удзельнікаў беларускага руху. Ён даволі часта з’яўляецца на інтэрнэт-аўкцыёнах. За гэты прадавец хоча 12 рублёў, але бывае, што іх прадаюць і танней.

Кніга «Зянон Пазняк. Сапраўднае аблiчча»

Настольная кніга беларускага нацыяналіста пачатку 1990-х цяпер прадаецца за 6 рублёў. Праўда, стан кнігі вельмі кепскі: зачыталі да дзір. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?