Беларускія банкі занепакоеныя праблемай атрымання ў ЗАГСах звестак пра смерць грамадзян, якія з'яўляюцца крэдытаатрымальнікамі. Пра гэта гаворыцца ў лісце Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ) у адрас Міністэрства юстыцыі.

Гэтыя дадзеныя неабходныя банкам «для правільнай і своечасовай ацэнкі крэдытнай рызыкі ў дачыненні да канкрэтных даўжнікоў». Банк абавязаны пры атрыманні негатыўнай інфармацыі, якая тычыцца немагчымасці своечасовага пагашэння крэдытаў, ацаніць рызыкі і стварыць рэзервы на пакрыццё страт, а таксама даць справаздачнасць у Нацбанк. Аднак адсутнасць дакументальнага пацверджання інфармацыі істотна ўскладняе аб'ектыўную ацэнку рызыкі.

Акрамя таго, банку трэба прад'яўляць патрабаванні аб пагашэнні доўгу да спадчыннікаў памерлага крэдытаатрымальніка, што таксама немагчыма без наяўнасці адпаведных дакументаў.

Аднак банкі не ўваходзяць у пералік арганізацый, якім ЗАГСы абавязаны прадастаўляць звесткі пра смерць грамадзян. Таму АББ прапанавала замацаваць на заканадаўчым узроўні магчымасць выпатрабавання банкамі такой інфармацыі.

У Мінюсце заявілі, што «пытанне прававога рэгулявання прадастаўлення банкам інфармацыі пра смерць грамадзян, а таксама вызначэння крыніц яе атрымання патрабуе дадатковай прапрацоўкі і ўзгаднення з зацікаўленымі органамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?