Грамадства192192

Яшчэ адна выкладчыца БДУ тлумачыць праваленыя экзамены старшыні «Моладзі БНФ»: Ганна напісала «совпОдает» і «параЛельно»

Другакурсніца факультэта журналістыкі БДУ Ганна Пахолка, больш вядомая пад прозвішчам Смілевіч, узначаліла «Моладзь БНФ» у снежні 2017 года. І адразу ж не змагла здаць зімовую сесію. Сама дзяўчына мяркуе, што справа ў яе палітычнай дзейнасці. Выкладчыкі настойваюць: бяда ў слабых ведах.

Ганна Пахолка (Смілевіч) і выкладчыца кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Вольга Дзесюкевіч (справа).

Выкладчыцы кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Вольга Дзесюкевіч і Лілія Шасцярнёва прымалі ў Ганны Смілевіч інтэграваны экзамен па мове і стылі сродкаў масавай камунікацыі.

«Я паставіла Ганне тройку. Гэта непрахадны бал. Справа ў тым, што ў тэарэтычным пытанні яна разгледзела ўсё вельмі слаба, на школьным узроўні, а не на ўніверсітэцкім. Акрамя таго, былі зробленыя зусім нядобрага ўзроўню памылкі: слова «параллельный» з адной «л», было напісана «совподает» [экзамен быў на рускай мове — НН], яшчэ нейкая такая памылка была… — патлумачыла Вольга Дзесюкевіч. — Першае заданне было выканана вельмі і вельмі слаба. Другое, практычнае, было зроблена лепш. Не вельмі якасна, але ўсё ж лепш. Таму я і паставіла дзяўчыне не «2», а «3», — тлумачыць Дзесюкевіч.

У той жа групе незадавальняючых адзнак было шмат: чатыры «тройкі» і тры «двойкі», узгадала выкладчыца. Ведамасць была закрыта з такімі баламі.

«Цяпер усе пераздачы толькі афіцыйныя. Практыка, калі адзнаку не ставяць у ведамасць і яшчэ раз сустракаюцца са студэнтамі, ужо даўно скончылася», — падсумоўвае Дзесюкевіч.

* * *

Ганна Смілевіч (Пахолка) вучылася на бюджэтным аддзяленні. Сярэдні бал атэстата складаў 9,2 бала, на цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай мове яна набрала 96 балаў.

На зімовай сесіі яна не змагла здаць адразу «Мову і стыль сродкаў масавай камунікацыі», «Тэорыю журналістыкі» і «Прафесійную этыку».

Выкладчыца БДУ Падаляк пра студэнтку Смілевіч: «Яна не ведала элементарных рэчаў. Я запісала экзамен на дыктафон»

Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары192

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць