22.01.2018 / 17:17

На месцы галерэі «Ў» адкрываецца бар «Піцер» з выявамі Пуціна і Кацярыны ІІ на сценах 70

У цэнтры Мінска, па адрасе праспект Незалежнасці, 37а, адкрываецца бар «Піцер». Раней на гэтым месцы размяшчаліся галерэя «Ў» і аднайменны бар. Будынак належыць сетцы заправак А-100 і хутка можа пайсці пад знос. Аднак знайшліся людзі, якія на нядоўгі час адважыліся адкрыць новае месца.

Карыстальнік фэйсбука Ігар Корзун заўважыў, што ў інтэр’еры новага бара прысутнічае выява Уладзіміра Пуціна і імператрыцы Кацярыны ІІ. «Некаторыя дэталі мяне проста здзівілі, гэта замест іконы, каб рука не дрыжэла ці будзе яшчэ фрэска з лікам?» — напісаў Ігар Корзун.

Мы звязаліся з уласнікам бара «Піцер» Арцёмам Музіным, каб ён распавёў пра канцэпцыю ўстановы. Музін вядомы тым, што на нядоўгі час адкрываў у Мінску бар «Тутэйшыя» з выявамі нацыянальных пісьменнікаў — Янка Купалам, Якубам Коласам, Уладзімірам Караткевічам, Максімам Багдановічам.

Арцём Музін. Фота DelaemVmeste.by.

«Пуцін нічога не сімвалізуе. Проста смешныя малюнкі. Ніякай сімволікі, прывязкі да палітычных падзеяў тут няма. Проста ў нас бар называецца «Піцер». Там і Кацярына ІІ намаляваная, і што? Дыялог паміж Пуціным і Кацярынай адбываецца пра булку і шаверму. Гэта такія тыповыя піцерскія словы. Ніякай палітыкі няма абсалютна. Гэта нават не карыкатура, не кпін з іх, а проста карцінка. Паміж імі нават мост ёсць — гэта такое злучэнне паміж мінулым і сучаснасцю.

Піцер — гэта не горад. Ёсць Санкт-Пецярбург, быў Ленінград. Мой бар так названы ў гонар духу, духу творчасці. Для мяне Піцер — гэта дух творчасці. Многія творчыя людзі, кшталту гуртоў ДДТ, «Юпіцер», на пытанне «Дзе вы тварылі?» адказваюць: «У Піцеры» — «А дзе нарадзіліся?» — «У Ленінградзе».

Я не думаю, што выява Пуціна — гэта правакацыйна, бо правакацыя для каго? Я нейтральна да яго стаўлюся. Нехта ў свой час, можа, не любіў Кацярыну ІІ таксама ці, наадварот, празмерна любіў.

Я ж не маю права, знаходзячыся ў Беларусі, маляваць на сценцы партрэты нашага прэзідэнта. Для беларускіх герояў у нас быў бар «Тутэйшыя». Я цудоўна ведаю ўсіх беларускіх герояў.

Я планую запрашаць у «Піцер» музыкаў на выступы. Не ведаю, ці згодзіцца той жа Лявон Вольскі выступаць праз назву «Піцер». Я не ўпэўнены ў гэтым. Хаця мне б гэтага вельмі хацелася. Бо для мяне Лявон Вольскі — музыка №1 у Беларусі».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Зміцер Панкавец

10
Дай Дорогу / Адказаць
22.01.2018 / 17:23
Агiда, тьфу, такое место запоганить. 
6
хамер / Адказаць
22.01.2018 / 17:28
Чарговы прасоўнік рускага свету. Зараз іх багата будзе перціся на Беларусь - ад сваіх жа з Расеі. Бо дзвюм павукам у адной банцы цяжка.
6
Мікалай / Адказаць
22.01.2018 / 17:28
А дзе партрэт Гітлера?
Вельмі бы ўпісаўся.
Ніякай палітыкі.
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру