Фота: nasb.gov.by
Эмілія Каламіец займаецца даследаваннямі ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогій, з'яўляецца членам-карэспандэнтам НАН, доктарам біялагічных навук.
Сярод дасягненняў Каламіец указваецца стварэнне калекцыі мікраарганізмаў, перспектыўных для распрацоўкі прабіётыкаў і кармавых дабавак, а таксама распрацоўка тэхналогій стварэння дэзінфікуючых і імунастымулюючых прэпаратаў.
Па яе ініцыятыве быў створаны цэнтр аналітычных і генна-інжынерных даследаванняў, а таксама распачатая вытворчасць біяпрэпаратаў, разлічаных на экспарт.
Каламіец — аўтар больш як 460 навуковых прац, у тым ліку чатырох манаграфій, 357 артыкулаў, 22 патэнтаў на вынаходніцтвы.
Пачынаючы з 2018 года званне «Навукоўца года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» будзе прысуджацца штогод напярэдадні Дня беларускай навукі.