Цяпер iOS 11 ўсталяваная на 65% усіх мабільных прыладаў Apple (смартфоны ды планшэты). На другім месцы па папулярнасці — папярэдняя версія АС — iOS 10, чыя доля складае 28%. Пры гэтым рост прыладаў з iOS 11 складае 6% за месяц.

Тым часам, па стане на снежань 2017 года пад кіраўніцтвам аперацыйнай сістэмы Android 8 Oreo працавала толькі 0,5% усіх мабільных прылад, якія выкарыстоўваюць гэтую АС. Такі нізкі паказчык абумоўлены тым, што Android выкарыстоўваецца амаль ва ўсіх бюджэтных мабільных прыладах, сістэмныя характарыстыкі якіх не дазваляюць працаваць на больш сучасных версіях гэтай аперацыйнай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?