22.01.2018 / 18:19

Брэсцкая дзяржаўная газета выдумала эксперта? І праілюстравала здымкам галівудскай зоркі ФОТА 20

У рубрыцы «За і супраць» газеты «Вячэрні Брэст» (заснавальнікі — ТАА «Вячэрні Брэст» і Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў)», Брестский городской Совет депутатов з’явіўся матэрыял, прысвечаны перайменаванню брэсцкіх вуліц. Галоўнай яго адметнасцю стала ілюстрацыя — настаўніцу гісторыі Вольгу Прыступу праілюстравалі здымкам галівудскай зоркі Алівіі Уайлд.

Фота з сайта пазней усё ж прыбралі, але ці не пакрыўдзілася на гісторыю сама Вольга Прыступа?

«Наша Ніва» звязалася з аўтарам матэрыяла, каб папрасіць кантакты спадарыні Прыступы. Барыс Паўлоўскі, чыім іменем падпісаны тэкст, — намеснік галоўнага рэдактара выдання.

Ён паведаміў, што звязваецца з суразмоўцай па тэлефоне, але на просьбу падзяліцца нумарам адказаў, што ўсё ж не тэлефануе настаўніцы, а піша электронныя лісты. Прычым піша не ёй, а яе знаёмай, якая пасля перадае іх Вользе Прыступе.

Праўда, і мэйл знаёмай таямнічай настаўніцы спадар Паўлоўскі не выдаў.

У якой школе працуе Вольга Прыступа, ён узгадаць таксама не змог.

Дадамо, што ў сацыяльных сетках чалавека з такім прозвішчам у Брэсце не існуе.

УШ

2
Satan / Адказаць
22.01.2018 / 18:30
О! Вижу кадры факультета журналистики БГУ. Пойду я лучше в бар и работой займусь.
4
хамса / Адказаць
22.01.2018 / 18:31
а што - калі ў сетках няма, то і не існуеш? мяне няма і не будзе - рыба не дура ў сеткі ісці) ну хіба што калі стану прэзідэншчыцай, тады давядзецца)
3
хамер / Адказаць
22.01.2018 / 18:36
Малайцы, насыпалі солі брахунам на хвост. Трэба гэтай справе даць большы розгалас.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру