Як стала вядома «Нашай Ніве», з АНТ канчаткова сышоў расійскі вядучы Ілля Коласаў, які рабіў на канале з 2015 года, перайшоўшы туды з расійскага RTVi. 

Коласаву проста не працягнулі кантракт, на АНТ ён вёў «Контуры». За час работы ў Беларусі Коласаў адзначыўся тым, што працягнуў супрацоўнічаць з расійскім каналам. 

Сыход Коласава з канала супаў па часе з прыходам на АНТ Марата Маркава і Дзмітрыя Бачкова з БТ. 

З раздзела «Твары АНТ» на сайце тэлекампаніі таксама зніклі асобныя вядучыя, якія раней часта з'яўляліся ў кадры: Алег Лепешанкоў, Вячаслаў Бандарэнка, Аляксей Міхальчанка.

Як нам стала вядома, яны па-ранейшаму працуюць на канале, але эфірнага часу ў іх паменела: так, Бандарэнка сказаў нам, што цяпер мае толькі рубрыку ў «Нашай раніцы».

Праграмы Міхальчанкі «Як ёсць, так ёсць» у эфіры таксама няма — цяпер ён займаецца візуальным афармленнем сюжэтаў. А вось Лепешанкоў «заняты ў іншых праектах». 

Таксама нагадаем, што з канала нядаўна сышоў Вадзім Гігін — ён перайшоў на канал «Белрос», які фактычна немагчыма ўбачыць у Беларусі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0