Справа ў тым, што ў снежні 2017 года быў апублікаваны статыстычны бюлетэнь «Адукацыя ў Беларусі». У ім прадстаўленая актуальныя дадзеныя пра гэты навучальны год — колькасць садкоў, школ і ўніверсітэтаў, колькасць вучняў і студэнтаў і іншыя звесткі. А вось інфармацыі пра беларускамоўныя і рускамоўныя класы няма.

У прэс-службе Міністэрства адукацыі карэспандэнту «Нашай Нівы» патлумачылі, што ведамства не валодае такой статыстыкай, хоць ужо прайшла палова навучальнага года.

Ёсць толькі звесткі за мінулы год — у 2016/2017 годзе ў краіне было 2 790 беларускамоўных груп у дзіцячых садках, у якіх навучаліся 40 727 дзетак.

Сярэднюю адукацыю па-беларуску атрымлівалі 128 556 дзяцей [15% ад агульнай колькасці], па-руску — 838 394.

* * *

Нагадаем, што ў інтэрнэце з’явілася поўная карта беларускамоўных груп і садкоў у Мінску з магчымасцю ацаніць персанал, матэрыяльную базу і ўзровень мовы. Гэтая опцыя створаная для бацькоў, цяпер яны могуць скласці рэальныя рэйтынгі дашкольных устаноў, на якія змогуць арыентавацца мамы і таты, што толькі збіраюцца аддаваць дзяцей у садок.

Таксама для бацькоў, якія хочуць, каб з іх дзецьмі ў садку гаварылі па-беларуску, мінчанка Алена Спірыдон стварыла адмысловы вайбер-чат, да якога ўсе зацікаўленыя могуць далучыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?