22.01.2018 / 21:59

Плэй-оф не будзе: «Дынама» прайграла самы важны матч 10

Каб трапіць у плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» трэба было перамагаць у апошніх чатырох матчах рэгулярнага чэмпіянату і спадзявацца, каб супернікі прайгравалі.

Аднак сёння «Дынама» на «Мінск-Арэне» прайграла нематываванаму «Адміралу» з лікам 2:3. Прычым «зубры» вялі 2:0, прапусцілі дзве шайбы, знялі варатара — і прапусцілі ў пустыя вароты — 2:3. Плэй-офу не будзе.

Год таму мінчукі выйшлі ў плэй-оф з пятага месца.

5. Тарпеда — 87 (54 гульні). 6. Сочы — 84 (53). 7. Дынама Масква — 80 (55). 8. Спартак — 79 (53). 9. Северсталь — 79 (54). 10. Дынама Мінск — 67 (53).

«Дынама» засталося правесці тры матчы: два са «Слованам» і адзін з рыжскім «Дынама», але яны нічога не вырашаюць.

1
Мулла Омар / Адказаць
22.01.2018 / 22:58
Галоунае, что им заробки падняли.
3
Балела батонскі / Адказаць
23.01.2018 / 01:00
Дзякуй Богу !!!
2
Виталий / Адказаць
23.01.2018 / 04:49
Огромное спасибо хоккеистам "Динамо" за то, что они по сути сделали хорошую пощёчину хоккеисту № 1, выкинувшему колоссальные деньги на такой псевдохоккей! 
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру