На ЧЕ па гандболе зборная Беларусі прайграла чацверты матч запар. Сёння, 22 студзеня, беларусы саступілі Швецыі 20:29 (першы тайм 11:16)
Пасля чатырох тураў: Францыя — 8, Харватыя — 6, Швецыя — 6, Нарвегія — 4, Беларусь — 0, Сербія — 0.
Наступны матч Беларусь згуляе з Сербіяй (24 студзеня). Гэты матч амаль нічога не вырашае. Швецыя згуляе з Нарвегіяй, а Францыя — з Харватыяй.
У паўфінал выходзяць дзве каманды з групы.
На Еўра-2018 выйгралі ў першым матчы ў Аўстрыі, а затым саступілі Нарвегіі, Францыі, Харватыі і Швецыі.
На мінулым ЧЕ беларусы фінішавалі на 5-м месцы ў групе.
0
0
0
0
0
0