Carlos Barria / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў прыняты кангрэсам праект часовага бюджэту ўрада, паведамляе Reuters. Часовы бюджэт разлічаны на тэрмін да 8 лютага.
Подпіс прэзідэнта на дакуменце з'явіўся пасля таго, як некалькі гадзін таму яго ўхваліла палата прадстаўнікоў. Раней, 22 студзеня, аб прыняцці часовага бюджэту дамовіліся сенатары. Па выніках галасавання ў верхняй палаце амерыканскага парламента члены сената вырашылі спыніць дэбаты і ўхваліць часовы дакумент дзеля аднаўленьня працы федэральных ведамстваў.
Праца амерыканскага ўрада была прыпыненая 20 студзеня з-за адсутнасці ўзгодненага бюджэту федэральных ведамстваў. Прыняць бюджэт заміналі рознагалоссі рэспубліканцаў і дэмакратаў па пытанні фінансавання шэрагу праграм.
Нягледзячы на прыняцце бюджэту ў палаце прадстаўнікоў 19 студзеня ўзгадніць дакумент адмовіліся сенатары-дэмакраты. У выніку, 20 студзеня праца ўсіх федэральных ведамстваў была прыпыненая, а значная частка служачых была адпраўлена ў неаплатны адпачынак. У адказ прэзідэнт Трамп паставіў дэмакратам ультыматум, заявіўшы што не будзе працягваць перамовы аб іміграцыйнай рэформе да аднаўлення работы ўрада.
Апошні раз часовае прыпыненне працы ўрада адбывалася ў ЗША ў 2013 годзе. У той раз яе падставай сталі рознагалоссі па пытанні рэформы аховы здароўя і абароны пацыентаў у ЗША пад назвай Obamacare. Прыпыненне работы ўрада ЗША ў 2013 годзе працягнулася 16 дзён.