Вечарам 22 студзеня адбылося ўзгаранне кабіны дызель-цягніка, які рухаўся па маршруце Брэст — Пінск. Гэта адбылося каля вёскі Гарадзец Кобрынскага раёна.

Па звестках МНС, узгаранне адбылося прыкладна ў 19:50 у кабіне хваставой часткі састава. Пасажыры і супрацоўнікі чыгункі самастойна пакінулі цягнікі, а ратавальнікі аператыўна патушылі полымя.

У дызель-цягніку пашкоджаны маторны адсек, пацярпелых няма.

Дакладную прычыну пажару высветляць эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?