Кампанія Intel паведаміла, што знайшла прычыну частых перазагрузак камп'ютараў пасля ўстаноўкі абнаўлення супраць Spectre і Meltdown («чыпакаліпсіс»). Кампанія заклікала карыстальнікаў не ўстанаўліваць патчы да ліквідацыі праблем.

У Intel парэкамендавалі OEM-вытворцам, воблачных сэрвісаў, правайдэрам, распрацоўшчыкам, праграм і канчатковым карыстальнікам спыніць устаноўку апошніх апдэйтаў на пэўных платформах,

бо гэта можа выклікаць частыя перазагрузкі і непрадказальныя паводзіны сістэмы.

У дакуменце ёсць і вялікі спіс чыпаў, якія схільныя да збояў пасля няўдалага абнаўлення. У яго ўвайшлі працэсары ўсіх асноўных лінеек апошніх дзесяці гадоў, у тым ліку Broadwell, Haswell, Kaby Lake, Skylake і Ivy Bridge. Таксама кампанія не рэкамендуе абнаўляць серверы на шматлікіх мадэлях Xeon і Ivy Bridge.

Імаверна, «правільны» патч будзе выпушчаны ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0