Прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ дазволіў вайскоўцам прыстрэліць яго, калі ён прабудзе на сваёй пасадзе даўжэй за належны тэрмін. Пра гэта ён сказаў падчас наведвання вайсковай базы, піша The Daily Telegraph.

«Калі я застануся на пасадзе даўжэй за тэрмін і захачу стаць дыктатарам, застрэльце мяне, я не жартую», - сказаў ён. Ён адзначыў, што вайскоўцы не павінны дазваляць каму-небудзь маніпуляваць і змяняць Канстытуцыю.

«Гэта ваша праца — абараняць Канстытуцыю і грамадзян. Памятаеце, гэта ваш святы абавязак», — дадаў ён.

Дутэртэ абралі ў 2016 годзе на шэсць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0