Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац атрымаў званне «Ганаровы сябар Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў» пасля сустрэчы са сталічнымі бізнэсменамі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Андрэй Шорац і Уладзімір Карагін. Фота Minsknews.by

Андрэй Шорац і Уладзімір Карагін. Фота Minsknews.by

Таксама Шорцу ўручылі медаль імя Караля Гутэн-Чапскага за «захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцяў».

Таксама Андрэю Шорцу ўручылі памятны медаль імя Караля Гутэн-Чапскага, заснаваны гісторыка-культурным фондам «Ляліва» ў гонар 155-годдзя з дня нараджэння гэтага гарадскога галавы, які кіраваў Мінскам у 1890—1901 гадах. Такія ўзнагароды ўручаюць бізнэсменам, гісторыкам, пісьменнікам, работнікам культуры і мастацтва, дзяржаўным служачым, якія зрабілі ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны краіны.

Фота Minsknews.by

Фота Minsknews.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0