На менскім стадыёне «Дынама» скончыўся матч другога туру групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ прымаў турынскі «Ювэнтус».
БАТЭ адразу абрынуўся з атакамі на вароты турынскага клюбу. Што казаць, калі розьніца па кутных была 5:0 на карысьць беларусаў?
Адкрыў лік на 16-й хвіліне Сяргей Крывец. На 23-й Ігар Стасевіч падвоіў лік.
Але на 29-й Вічэнца Яквінта забіў мяч у адказ, а на апошняй хвіліне першага тайму ён лік і зраўняў.
Барысаўскі клюб ня толькі выстаяў у другім тайме, але і правёў некалькі вострых контаратак.
«Зэніт» прайграў у Піцеры «Рэалу» – 1:2.
Такім чынам БАТЭ зарабіў першы бал у Лізе чэмпіёнаў. Барысаўцы пасьля двух тураў займаюць трэцяе месца.
На першым – «Рэал» (6 пунктаў). У «Ювэнтусу» – 4. Апошняе месца ва уладальніка Кубку УЭФА і Супэркубку Эўропы піцерскага «Зэніту». У піцерцаў нуль пунктаў.
Наступныя два туры каманды згуляюць адзін з другім.
«Ювэ» з «Рэалам», а БАТЭ – з «Зэнітам».
21 кастрычніка гульня ў Санкт-Пецярбургу, 5 лістапада – у Менску.
Аб’ектыўна, у беларуска-расейскім двубоі, відаць, і вырашыцца лёс трэцяга месца ў групе, а значыць лёс пуцёўкі ў Кубак УЭФА на люты-сакавік наступнага году.
Наперад, БАТЭ!
Першы гол барысаўчанаў на відэа:
Другі гол БАТЭ:
Пабачыць відэа галоў можна таксама па гэтай спасылцы.
Загадзя просім прабачэньня, калі відэа не прайграецца - з папулярных відэасэрвісаў відэа матчу вельмі апэратыўна выдаляецца мадэратарамі. Адшукаць відэа можна самім, напрыклад, на сэрвісе Rutube ці на YouTube
.