«Бургер Кінг» не першы раз выкарыстоўвае падобныя прыёмы ў рэкламных кампаніях. Раней яны прапаноўвалі страву з назвай «Вялікі хрэн для Вольгі Бузавай», выкарыстоўвалі вобраз Дзіяны Шурыгінай. За гэта кампанію неаднаразова абвінавачвалі ў сэксізме і аб’ектывацыі: піяршчыкі выкарыстоўваюць жаночае цела як тавар.
У беларускіх акаўнтах раней таксама выходзілі двухсэнсоўныя рэкламы кампаніі. Напрыклад, вось гэтая, дзе жаночыя грудзі параўноўваюць з курынымі грудкамі.