Беларускі бок гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам, піша БелТА

«Я хачу яшчэ раз запэўніць вас, што мы будзем мець вельмі добрыя адносіны з арганізацыяй. Мы гатовыя да абмеркавання любых праблем і пытанняў. І вы абсалютна можаце ні з кім не абмяркоўваць, не саромецца і задаваць самыя нявыгадныя, з вашага пункту гледжання, пытанні нам, мне, нашым уладам, асобным людзям, міністрам, якім вы лічыце патрэбным задаваць гэтыя пытанні. Мы будзем іх абмяркоўваць, будзем на іх рэагаваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Умова адна: мы — суверэнная незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам пагадзіцца ці дапусціць, каб нас дзесьці штурхалі ў спіну, падганялі, вучылі нас», - падкрэсліў беларускі лідэр.

Пры гэтым ён заўважыў, што вучыцца чамусьці ў Беларусі гатовыя. «А вось павучаць - мы гэта ўспрымаем, як і любая іншая краіна, негатыўна», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0