Наваполацкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух мужчын, якія прычынілі цяжкія цялесныя пашкоджанні свайму знаёмаму.

Здарэнне адбылося яшчэ ў кастрычніку. Падчас сумеснай папойкі ў кватэры аднаго з абвінавачаных, паміж 26-гадовым і 30-гадовым мужчынамі і пацярпелым успыхнуў канфлікт.

У выніку двое мужчын з асаблівай жорсткасцю нанеслі шматлікія ўдары нагамі і рукамі па галаве і целе 28-гадовага калегі, разбілі палімерны таз аб яго галаву. Абліўшы пацярпелага мужчыну растваральнікам, яны ўначы працягнулі з яго здзекавацца, закранаючы прасам розныя часткі цела.

У бальніцы ў пацярпелага дыягнаставалі пераломы 13 рэбраў, носа, тэрмічныя апёкі, сінякі і іншыя цялесныя пашкоджанні

Адзін з мужчын заключаны пад варту, іншы знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана для разгляду ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0