23.01.2018 / 15:41

У Швейцарыі распрацавалі экзашкілет рукі, які кіруецца сілай думкі 1

Спецыялісты Федэральнай політэхнічнай школы Лазаны (Швейцарыя) сканструявалі экзашкілет рукі, якім можна кіраваць сілай думкі: імпульсы мозгу з дапамогай спецыяльнага шлема перадаюцца на металічныя «сухажыллі», замацаваныя на запясцях. 

Ужытая ў апараце тэхналогія не патрабуе ўжыўлення электродаў пад скуру — яны ўсталяваныя на спецыяльным гумовым шлеме, ад якога па правадах імпульсы мозгу падаюцца на тонкія металічныя правады-сухажыллі, замацаваныя на запясці і пальцах чалавека.

Канструкцыя атрымалася вельмі лёгкай, простай у выкарыстанні і зручнай у транспартоўцы. Ды і ўсталёўваецца такі экзашкілет за некалькі хвілін.

Адзначаецца, што апарат можа быць лёка адаптаваны для розных катэгорый пацыентаў. Напрыклад, для паралізаваных людзей прадугледжана магчымасць кіравання экзашкілетам з дапамогай рухаў вачыма. Ёсць таксама варыянт галасавога кіравання пры дапамозе смартфона.

Да цяперашняга часу апарат тэставалі пацыенты, якія перажылі інсульт або атрымалi траўму хрыбетніка. Цяпер навукоўцы маюць намер засяродзіць увагу на ўдасканаленні працы такім чынам, каб ён дапамагаў людзям з інваліднасцю выконваць штодзённыя задачы.

Экзашкілеты — перспектыўны накірунак не толькі ў медыцыне, але і ў прамысловасці: яны могуць дапамагаць людзям выконваць тыя дзеянні, якія не па сілах уласнай мышачнай сістэме чалавека. 

Чытайце таксама: Работнікі заводаў «Форд» пачалі тэставаць экзашкілеты ФОТА

Ілья Параскевіч паводле actu.epfl.ch

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
23.01.2018 / 18:36
З такой рукой і ў 60-градусны мароз на рыбалцы рады дасі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру