Фрэйлі было 96 гадоў. Стваральніка плаката, Говарда Мілера, натхніла фатаграфія, зробленая ў 1942 годе на каліфарнійскай станцыі авіяцыі ВМС ЗША. На здымку Фрэйлі стаіць за такарным станком у працоўным халаце і чырвонай хустцы.

Доўгі час жанчынай на постэры (яе празвалі «Розі-кляпальшчыца»), лічылася мічыганская рабочая Джеральдзін Дойл, якая сцвярджала, што на фота 1942 года, гэта менавіта яна.

Фрэйлі не ведала пра здымкі, і таму пра яе сувязі з плакатам не было вядома больш за 70 гадоў.

Плакат «We Can Do It!» першапачаткова прызначаўся для павышэння маральнага духу працоўных падчас вайны, аднак да канца XX стагоддзя ён стаў адным з галоўных сімвалаў фемінізму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0