23.01.2018 / 15:24

Прадстаўленая самая ёмістая ў свеце карта памяці microSD — 512 ГБ 6

Кампанія Integral Memory прэзентавала карту памяці фармату microSD з аб'ёмам памяці 512 ГБ, што прадстаўляе сабой абсалютны сусветны рэкорд, перадае The Verge. 

Максімальная хуткасць перадачы дадзеных складае 80 МБ/с. Картка адпавядае стандарту V10, дзякуючы чаму падыходзіць для запісу відэа з разрозненнем Full HD.

У продажы картка з'явіцца ў лютым, але кошт прадукту пакуль не паведамляецца. Папярэдні рэкардсмен — картка SanDisk на 400 ГБ — зараз прадаецца за $250.

nn.by

11
Справядлівасць / Адказаць
23.01.2018 / 15:44
Пахвальна. Урэшце навучыліся нешта вырабляць, а не толькі наклейкі на чужое клеіць.
0
mmm / Адказаць
23.01.2018 / 15:55
У дзевяноста шостым сябра набыў жорсткі дыск на 1 ГБ. Гэта здавалася цалкам сюрэалістычна, немагчыма была ўявіць, чым можна запоўніць такі аб'ём :)
0
Pich / Адказаць
23.01.2018 / 17:48
Тэхніка крочыць (?!) Альбо ляціць уперад. А простыя беларусы пад прыгнётам антыбеларускай палітыкі так і боўтаюцца паміж калгасам і саўгасам.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру