30.09.2008 / 10:02

Папоў: АБСЭ не ацаніла 1

АБСЕ не ў поўнай меры ацаніла значнасць крокаў, зробленых уладамі Беларусі па паляпшэнні працэсу арганізацыі выбараў. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Папоў, адказваючы на пытанні журналістаў увечары 29 верасня ў МЗС.

З ягоных словаў, назіральнікі ад СНД і саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, «добра знаёмыя з гістарычнымі і палітычнымі рэаліямі рэгіёну», асабліва адзначаюць ... «прадастаўленне палітычным партыям, якія вылучылі кандыдатаў у дэпутаты, права накіраваць сваіх прадстаўнікоў у склад Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голаса, шырокае выкарыстанне візуальнай рэкламы ў СМІ і грамадскіх месцах для інфармавання выбаршчыкаў аб выбарах», — сказаў А. Папоў.

Настасься Янушэўская, БелаПАН

0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
30.09.2008 / 15:02
З ягоных словаў, назіральнікі ад СНД і саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, «добра знаёмыя з гістарычнымі і палітычнымі рэаліямі рэгіёну» _________________ Ну так, назіральнікам ад СНД калі чарку на ўчастку налілі - то значыць, што выбары праходзяць добра. Гэта для іх і ёсьць найбольш прыемныя "гістарычныя і палітычныя рэаліі рэгіёну".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру