23.01.2018 / 14:57

Маразы адступяць заўтра ў другой палове дня, але пакуль уначы да мінус 13—16°С 11

Фота Юліі Міцкевіч

У ноч на сераду і раніцай тэмпература паветра панізіцца да -9..-15°С (па ўсходняй палове пры праясненнях -16..- 19°С); ў другой палове дня мароз аслабее да -1..- 7°С, па захадзе краіны 0.. + 1°С.

У Мінску ноччу будзе да мінус 13°С, раніцай мінус 11°С, днём будзе ўжо -4-6°С, а да ночы тэмпература павысіцца да мінус чатырох градусаў.

25 студзеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы з Атлантыкі. Будзе мокры снег, дождж, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 8°С, па ўсходзе да -11°, у заходніх раёнах каля 0°С; максімальная днём ад -4°С па паўднёвым усходзе да + 3°С па захадзе.

У Мінску днём у чацвер каля нуля.

0
Žvir / Адказаць
23.01.2018 / 18:04
Z zimoju ūsio zrazumiela, niama pytaniaū, tym bolš, što jaje mnie nie bylo dadziena. Vy prainfarmujcie mianie, z jakim nadvor`jem pryjdzie da nas viasna, jakim budzie lieta...Vo heta važna...tempieratura vady u zatocy,..repiertuar ptušynych spievaū, i t.d. Kali laska...
0
хамса / Адказаць
23.01.2018 / 20:57
>tempieratura vady u zatocy,..repiertuar ptušynych spievaū,
так-так.. лебедзяў на возеры )
0
Žvir / Адказаць
23.01.2018 / 21:50
хамса,
так-так.. лебедзяў на возеры )
Nu, u liebiadziaū na voziery jakija ž spievy ? Toļki ūsmieški, smiech,..dy roznyja inšyja huki radasci. Viasna ž...:))
 
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру