21 студзеня ў пружанскім касцёле Унебаўзяцьця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша памяці паўстанцаў 1863-га году.

Пры вялікай колькасці прыхаджан нядзельную імшу наведалі і высокія госьці — генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч.

Прысутныя памаліліся за паўстанцаў, за тых, хто загінуў у бітвах і хто спачыў пазней. Як адзначыў ксёндз Вікенці Сяўрук, пробашч парафіі: «Вялікая колькасць людзей з Пружаншчыны, з сем'яў прысутных прымала ўдзел у паўстанні. На пружанскіх могілках спачываюць вядомыя паўстанцы — Адольф Глябовіч, Кай Аладоўскі, Валенці Швыкоўскі, Юзаф Астроўскі, і іншыя, якіх мы пакуль не знаем…»

Пасля імшы на гарадскіх каталіцкіх могілках адбылося асвячэнне адноўленага помніку паўстанцу Юзафу Астроўскаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?