23.01.2018 / 15:42

Мінская міліцыя шукае былую мадэль, якая ўцякла з Навінак ФОТА 29

Міліцыя шукае без вестак зніклую Настассю Кошалеву 1986 года нараджэння са сталічнага мікрараёна Лошыца, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

21 студзеня каля 11:00 дзяўчына сышла з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

Зніклая мае псіхічнае расстройства і схільная да бадзяжніцтва. Раней працавала мадэллю.

Прыкметы: на выгляд 25—27 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 175—180 см, валасы цёмныя, да плячэй. Пры хадзе трохі кульгае на левую нагу (наступствы пералому).

Была апранута: фіялетавая куртка, шэрая байка з капюшонам, шэрыя штаны, чорныя буркі.

35
Guinness / Адказаць
23.01.2018 / 15:45
Мадэль чаго?
1
Верны / Адказаць
23.01.2018 / 15:50
Няшчасная прыгажуня. Хай табе пашчасьціць.
6
Мулла Омар / Адказаць
23.01.2018 / 15:51
Guinness, Жанчыны.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру