23.01.2018 / 16:34

Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі станцавалі дэб ВІДЭА 3

Восем кандыдатаў у прэзідэнты Фінляндыі выканалі ў рамках сваіх перадвыбарных ролікаў на «Моладзевых выбарах» папулярны сярод моладзі танец дэб.

Спецыяльныя выбары для моладзі, перамогу на якіх атрымаў дзеючы прэзідэнт Саулі Ніінісцё, былі арганізаваны моладзевай асацыяцыяй Allianssi.

На гэты раз кандыдаты робяць вялікую стаўку на відэакантэнт у перадвыбарчай кампаніі. У Саўле Ніінісцё, Пека Хаавіста і Туулу Хаатайнена ёсць асобныя перадвыбарчыя каналы на YouTube, астатнія карыстаюцца па магчымасці партыйнымі каналамі.

Першы тур выбараў пройдзе 28 студзеня.

3
Litvin / Адказаць
23.01.2018 / 18:35
Малайцы, фіны! Своечасова пазбавіліся Расеі, іх паскуднай каставай сыстэмы, калі адным можна, а іншым нельга. Жыве вольная ад халопскай Расеі Фінляндыя, вольны фінскі народ!
0
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
23.01.2018 / 21:17
А чаму не летку-еньку ?Гэта б было б па-фінску.
0
Пануры / Адказаць
23.01.2018 / 23:33
На лезгiнку падобна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру