На стары Новы год Аляксандр Лукашэнка правёў прыём, у якім удзельнічалі Грыгорый Лепс, Наташа Каралёва, Мікалай Баскаў ды іншыя зоркі беларускай і расійскай эстрады. Гэта стала прадметам абмеркавання, за чый кошт банкет.

Прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант распавяла «Народнай Волі», што на мерапрыемства прыязджаў расійскі бізнэсмен Міхаіл Гуцэрыеў. Прыязджаў не адзін, а «разам са сваімі сябрамі — вядомымі артыстамі».

— Усіх моцна цікавяць падрабязнасці прыёму на стары Новы год, баюся, расчарую — сенсацыя, як звычайна, аказалася «раздзьмутай». Рэч у тым, што ўжо каторы раз па запрашэнні нашага прэзідэнта на дадзенае святочнае мерапрыемства прыязджае расійскі бізнэсмен Міхаіл Сафарбекавіч Гуцэрыеў. Не адзін, а разам са сваімі сябрамі — вядомымі артыстамі. Гэта і ёсць досыць простае тлумачэнне фактам, якія так доўга і ўпарта абмяркоўваюць у інтэрнэце і ў некаторых газетах. Ну, і думаю, што няма неабходнасці нагадваць, што Міхаіл Сафарбекавіч — паэт-песеннік і многія прадстаўнікі расійскага шоу-бізнэсу выконваюць творы яго аўтарства ды і ў цэлым маюць добрыя сяброўскія адносіны. Ну а далей тым, каго ўсё ж вельмі цікавяць лічбы, магу параіць патэлефанаваць Гуцэрыеву, і ён, калі палічыць патрэбным, дасць каштарыс…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0