Арганізацыі, якія размяшчаюць палітычную рэкламу ў Фэйсбуку, павінны будуць праходзіць ідэнтыфікацыю. Пра гэта паведаміў менеджар прадуктаў Facebook Самід Чакрабарці. Сацсетка таксама плануе архіваваць ўзоры электаральнай рэкламы і рабіць іх даступнымі для пошуку ў мэтах паляпшэння справаздачнасці. Пра гэта паведамляе газета Times.

«Хоць мы пра гэта і не падазравалі, што ў час выбараў у ЗША 2016 расійскі бок стварыў 80 тысяч пастоў, якія за два гады ахапілі каля 126 млн чалавек у Злучаных Штатах. Гэта быў новы тып пагрозы, які мы не маглі прадбачыць, але мы маглі зрабіць больш», - заявіў Чакрабарці.

На мінулым тыдні заснавальнік Facebook Марк Цукерберг заявіў, што карыстальнікі сацсеткі змогуць уплываць на якасць навін з дапамогай ацэнкі дакладнасці іх крыніц. Раней Цукерберг паведаміў, што прыярытэт у стужцы навін будзе аддавацца інфармацыі, якой дзеляцца сябры і сваякі карыстальніка, а колькасць нерэкламных пастоў ад СМІ і брэндаў зменшыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?