Першы этап закупкі процітанкавых ракетных комплексаў тыпу «Джавелін» завяршыўся паспяхова, і ракеты ўжо знаходзяцца ў Грузіі, паведамляе «Навіны-Грузія».

Міністр абароны Грузіі і амбасадар ЗША таксама абмеркавалі і праграму абароннай гатоўнасці, якая стартуе з вясны 2018 года ў Грузіі і будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы ЗША.

Дзярждэпартамэнт ЗША ў лістападзе 2017 года ўхваліў продаж Грузіі ракетных комплексаў на суму 75 мільёнаў даляраў. Тбілісі звярнуўся да Вашынгтону з прапановай прадаць 410 ракет «Джавелін» (Javelin) і 72 камандна-пускавыя ўстаноўкі, у тым ліку два камандна-пускавых блокі.

Год таму, у лютым 2017 года было заяўлена, што ў рамках рамачнага пагаднення ЗША пабудуюць у Грузіі цэнтр баявой падрыхтоўкі па аналагу базы Хохенфельс ў Германіі. Цэнтр размесціцца ў пасёлку Вазіані (побач з Тбілісі). Раней у лістападзе 2017 года стала вядома, што ЗША выдзеляць Грузіі больш за 100 мільёнаў даляраў на павышэнне абарончых магчымасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?