23.01.2018 / 18:18

У Беларусі пакажуць чорную камедыю «Смерць Сталіна», а ў Расіі яе забаранілі 47

Міністэрства культуры Расіі адазвала пракатнае пасведчанне брытанскай сатырычнай камедыі рэжысёра Арманда Іанучы «Смерць Сталіна». Прэм'ера мелася адбыцца 25 студзеня. У гэты ж дзень прэм'ера фільма плануецца і ў Беларусі — рашэнне аб тым, ці паказваць карціну ў кінатэатрах, Міністэрства культуры нашай краіны прыме толькі ў дзень прэм'еры, паведамляе TUT.BY.

Як растлумачылі ў сетцы Silver Screen, у адрозненне ад расейскіх калегаў, якія глядзяць стужку за дзень да прэм'еры, беларускі Мінкульт знаёміцца са стужкай у першы дзень праката і сваё заключэнне робіць постфактум.

2
Андрэйка / Адказаць
23.01.2018 / 18:26
Чакаю прэм'еры!
4
Litvin / Адказаць
23.01.2018 / 18:29
Расейцы заўжды любілі сваіх тыранаў, абаранялі іх і будуць абараняць. У тым ліку і ад сатыры. Абаранялі і любілі Івана Жахлівага, Пятра І, Кацярыну, Аляксандра, Сталіна, цяпер Пуціна... У любой краіне гэтыя пэрсоны лічыліся б вывяржэньнем пекла, але толькі не ў Расеі!
6
Žvir / Адказаць
23.01.2018 / 18:32
Zabaronienaje ūdvaja cikaviejšaje. U vyniku fiļm prahliedziac` navat tyja, chto hliadziec` jaho nie zbiraūsia...:)
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру