Генеральны пракурор ЗША Джэф Сешнс быў дапытаны следчымі Роберта Мюлера, расследуе абвінавачванні ў тым, што штаб кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа супрацоўнічаў з Расіяй.

Наколькі вядома, Сешнс стаў першым дзейным членам адміністрацыі Трампа, што даў паказанні спецпрокурору Мюлеру, піша New York Times са спасылкай на прадстаўніка міністэрства юстыцыі ЗША Сару Ісгур Флорэс.

Газета удакладняе, што допыт прайшоў на мінулым тыдні і доўжыўся некалькі гадзін.

Раней у студзені амерыканская прэса паведамляла, што каманда Роберта Мюлера можа дапытаць і самога прэзідэнта Трампа.

Па дадзеных ананімных крыніц, юрысты Трампа нібыта не падзяляюць яго энтузіязму і ўсяляк пярэчаць асабістай сустрэчы прэзідэнта са спецпрокурором сам-насам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?