23.01.2018 / 20:45

Гродзенскія чыгуначнікі нарабілі моўных памылак, але ўжо паспелі іх выправіць 20

Гродзенскія чыгуначнікі зрабілі некалькі істотных моўных памылак у сваім раскладзе, паведамляе Hrodna.life. Напрыклад, выраз «беспересадочное сообщение» яны пераклалі як «бесперасадачнае паведамленне».

«Прыехаў на вакзал сустракаць цягнік з Мінску. Пакуль чакаў, разглядаў табло і бачу — бязглуздзіца. Дома зайшоў на сайт чыгункі і пакінуў электронны зварот. Дзён праз 10 прыйшоў адказ, што ўсё выпраўлена», — распавёў чытач Hrodna.life Віталь Будзько пра досвед камунікацый з чыгуначнікамі. - Карацей, малайцы! — хутка выправілі памылку».

На Гродзенскім чыгуначным вакзале расказалі, што пасля пісьмовага звароту Віталя Будзько яны кансультаваліся са спецыялістамі Цэнтру даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Былі прапанаваны тры варыянты перакладу. Гродзенскія чыгуначнікі выбралі варыянт «бесперасадачныя вагоны».

Пытанне «як правільна» пры перакладзе з рускай на беларускую ўзнікае досыць часта. Асабліва — пры спробе скалькаваць устойлівыя выразы ці афіцыйныя формулы. Часцей за ўсё памылкі з’яўляюцца праз выкарыстанне аўтаматычнага перакладу.

4
Дзядзька / Адказаць
23.01.2018 / 20:51
Трэ глядзець як у другix суседзяў а не калькiраваць у расiян.
2
Туш / Адказаць
23.01.2018 / 21:25
А яшчэ ў іх на чыгуначным вакзале ўжо цэлы год працуе вай-фай пад назвай "Sosite X**". І хто гэты х.., яны шукаць ня хочуць.
8
АаАа / Адказаць
23.01.2018 / 21:30
Трэба дасягнуць пэўнай ступені дэградацыі, каб не ведаць, што ў гэтай сітуацыі ўжываецца слова "злучэнне". Ці ў Акадэміі навук таксама не ведаюць такіх элементарных рэчаў?
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру