Беларусь трапіла ў рэйтынг найлепшых краін свету па версіі амерыканскага выдання U.S. News & World Report. Наша краіна — на 72-м месцы з 80.

Лідары спісу — Швейцарыя, Канада, Германія, Вялікабрытанія, Японія, Швецыя, Аўстралія, ЗША, Францыя, Нідэрланды.

Ва ўсіх суседзяў Беларусі, якія трапілі ў рэйтынг, месца вышэй: Расія — на 26-м месцы, Польшча — на 32-м, Латвія — на 59-м, Украіна — на 69-м. Літвы сярод найлепшых краін 2018 года няма.

Краіны ацэньвалі па такіх пазіцыях як тэмпы развіцця эканомікі, адкрытасць для бізнэсу, інавацыі, магчымасці для турызму, гістарычная спадчына.

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалі развітасць грамадзянскіх правоў, сацыяльнай сферы, якасць жыцця (наяўнасць працы, добра развітая сістэма аховы здароўя і іншыя параметры), а таксама ўплыў краіны ў свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0