Для адпачынку і аздараўлення дзяцей з Сірыі створаны ўсе ўмовы. Пра гэта сёння журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко падчас наведвання Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня», перадае карэспандэнт БелТА.

«Для адпачынку і аздараўлення дзяцей з Сірыі сфарміравана спецыяльная праграма, якая дазваляе ім не толькі пазнаёміцца з нашымі дзецьмі, але і з сістэмай адукацыі Беларусі ў цэлым. Госці пабывалі ў вядучых беларускіх ВНУ, у Нацыянальным алімпійскім камітэце, наведалі культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна», Мінскі аўтамабільны завод, БелАЗ, пабывалі ў нашых музеях. Таксама ў праграме наведванне Беларускай атамнай станцыі. Яны знаёмяцца з нашай краінай. Ім пашанцавала трапіць у зімовую казку. Для іх адпачынку і аздараўлення створаны усе ўмовы», — сказаў Васіль Жарко.

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» адпачываюць і папраўляюць здароўе 144 дзіцяці з Сірыі. Усе яны — лідары ў адукацыі, спорце і творчасці. Наведаць іх 24 студзеня прыехалі намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко і міністр адукацыі Ігар Карпенка. Яны ўручылі сірыйскім дзецям падарункі ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

У канцы жніўня 2017 года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Рымай аль-Кадэр, дзе прапанаваў распрацаваць праграму аздараўлення і вучобы дзяцей з Сірыі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0