24.01.2018 / 21:57

Пад Бярозай бусел застаўся зімаваць, каб падтрымаць параненага партнёра 14

Пара буслоў засталася на зімоўку ў Бярозаўскім раёне з-за таго, што бусліха адмовілася ляцець адна і засталася з аслабелым самцом, перадае АНТ.

Буслы аблюбавалі біялагічныя сажалкі недалёка ад мясцовага завода. Вада тут не замярзае нават пры вялікім мінусе. Клёпа (так празвалі людзі слабога бусла) яшчэ нядаўна не мог нават узляцець, хаваўся ў чароце, увесь гэты час выжываць яму дапамагаў другі бусел.

«Яны ўвесь час разам. Вось калі быў той вельмі слабым, то ад гэтага месца нікуды не адыходзіў, ён трымаўся бліжэй да вады, калі яшчэ лёд не замерз, спрабаваў падыходзіць сюды, дзе цячэ чыстая вада, а другі ў гэты час знаходзіўся бліжэй да плота. Мяркуючы па ўсім, там ён знаходзіў нейкі корм. Відаць было, што ён прылятае да другога. Кранальна было назіраць, як птушкі не пакідаюць адзін аднаго ў бядзе», — сказаў Дзмітрый Блахін, жыхар Бярозы.

Работнікі мясцовага прадпрыемства спрабавалі іх карміць, але з рук ежу птушкі не бяруць, здабываюць самі (ласунак буслоў — мышы). Людзей блізка да сябе буслы не падпускаюць. Адразу стараюцца ўзляцець, праўда, далей за абжытую тэрыторыю не ляцяць, бо гэта адзінае месца, дзе ёсць чыстая вада і магчымасць схавацца ад ветру.

Тое, што птушка цураецца чалавека, — добрая прыкмета, запэўніваюць спецыялісты. Гэта значыць, што бусел не страціў інстынкт, а таму шанцаў выжыць, нават у мароз, больш. Холаду птушкі не баяцца, самая вялікая небяспека — застацца без вады і ежы.

Аб адданасці буслоў ходзяць легенды. Адна з такіх — у Харватыі. Ужо 16 гадоў кожную вясну дарослы бусел Клекатан, пераадольваючы 13 тысяч кіламетраў, вяртаецца да сваёй сяброўкі. З ім яна лётаць не можа з-за параненага крыла.

Ont.by

1
Виктор / Адказаць
24.01.2018 / 22:28
Вот у людей бы так. А мы ненавидим и завидуем друг другу. А всему виной наше нищенское существование, а животным кроме пищи делить нечего.
11
Максим Дизайнер / Адказаць
24.01.2018 / 23:16
У борщеврок батхерт!Как так?Я бы ни тирпела!
8
ягер / Адказаць
24.01.2018 / 23:52
Позитивчик.....Не каждый наш герой беларус-мужчина может остаться с больными женой или ребенком...Многие линяют...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру